Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Юныя экскурсаводы Свіслаччыны

Дата: 9 октября 2021 в 12:12, Обновлено 19 октября 2021 в 12:57
221 просмотр

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Дадзенае мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" і было накіравана на развіццё экскурсійнага напрамку выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, а таксама вызначэння лепшых экскурсаводаў сярод навучэнскай моладзі Свіслаччыны. Удезельнікам неабходна было прадставіць раённаму журы тэкставы варыянт, а таксама відэафрагмент праведзенай экскурсіі.

Па выніках адбору і прагляду прадстаўленых матэрыялаў у намінацыі "Музейная мазаіка" першае месца заваявалі Іскрык Глеб і Баранцэвіч Усевалад, навучэнцы Корнадзьскага дзіцячага сада - базавай школы (кіраўнік - Вольга Аляксандраўна Лысевіч). На другой прыступцы апынуліся навучэнкі Дварчанскага дзіцячага сада - базавай школы Шышко Елізавета і Герман Вераніка (кіраўнік - Святлана Мікалаеўна Маер), а таксама навучэнка Поразаўскай сярэдняй школы Глякоўская Мілана (кіраўнік - Таццяна Аляксандраўна Кухарчык). Замкнулі прызавую тройку прадстаўніцы другой гарадской школы Багалейша Арына і Барэль Дзіяна (кіраўнік - Аляксандр Валер'евіч Пясецкі).

  

Пераможцы і прызёры ўнагароджаны дыпломамі Свіслацкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства. ВІНШУЕМ!!! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.