Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экспанат для музея: вынікі

Дата: 13 мая 2022 в 09:07, Обновлено 17 мая 2022 в 10:53
163 просмотра

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "Экспанат для музея"

Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных каштоўнасных арыенціраў праз далучэнне да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці. Прыняць удзел у ім маглі асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

На конкурс удзельнікі прадстаўлялі адзін музейны прадмет, знойдзены за апошнія тры гады навучэнцамі ўстановы адукацыі падчас экспедыцый, экскурсій, паходаў, вандровак, якія праводзіліся як з мэтай выяўлення і  збору прадметаў музейнага значэння, так і з культурна-адукацыйнай, асветніцкай ці іншай мэтай і папоўнілі музеі (экспазіцыі музеяў) устаноў адукацыі.

Музейны прадмет павінен мець культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць, у тым ліку можа несці ў сабе малавядомыя (забытыя) гістарычныяці культурныя факты сваёй мясцовасці ў розных праявах матэрыяльнай гісторыіі культуры малой радзімы. Музейныя знаходкі павінны быць звязаны з гісторыяй, культурай, прыродай, эканомікай малой радзімы, дапаўняць (раскрываць) змест экспазіцыі музея ўстановы адукацыі.

 

Па выніках конкурсу ў намінацыі "Сведкі часу" (узроставая катэгорыя да 14 гадоў) перамаглі Паліна Барчэшэн і Вераніка Герман, навучэнкі Дварчанскага дзіцячага сада - базавай школы (кіраўнік - Святлана Маер, настаўнік гісторыі, кіраўнік школьнага музея). У намінацыі "Таямніцы ў рэчах" той жа ўзротсавай катэгорыі пераможцай стала Кацярына Сауціна, навучэнка Корнадзьскага дзіцячага сада - базавай школы (кіраўнік - Вольга Лысевіч, дырэктар установы адукацыі). Пераможцы раённага этапу ўзнагароджаны дыпломамі Свіслацкага раённага цэнта турызму і краязнаўства, а вынікі іх даследаванняў адпраўлены для ўдзелу ў абласным этапе.

ВІНШУЕМ!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.