Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў: вынікі

Дата: 4 июня 2021 в 09:02
268 просмотров

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый) у рамках рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву". Сярод перамоцаў і прызёраў - прадстаўнікі Свіслаччыны!!!

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па май 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры. На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве – музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў краіны.

 

Дыпломам Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу музея ўзнагароджаны савет музея ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад - базавая школа" Свіслацкага раёна (кіраўнік Вольга Аляксандраўна Лысевіч)

Дыпломамі ІΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі "У аб'ектыве - музейная старонка" па накірунку інфармацыйна-рэкламнае выданне ўзнагароджаны навучэнкі ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад - базавая школа" Жанна Жалоба і Ульяна Наумік (кіраўнікі: Наталля Юр'еўна Груша і Вольга Аляксандраўна Лысевіч)

ВІНШУЕМ!!! Жадаем далейшых поспехаў!!! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.