Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 4 человека
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 6 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 11 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 26 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 51 человек

УМОВЫ правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў

Дата: 9 ноября в 15:54

        УМОВЫ правядзення раённага этапу

рэспубліканскага конкурсу

навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў

Дадзеныя ўмовы вызначаюць парадак правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей - конкурс).

1. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца аддзел адукацыі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляецца дзяржаўнай ўстановай адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

2. Задачы конкурсу:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска- патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка- культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

удасканаленне форм работы навуковых аб'яднанняў, аб'яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;

садзенічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

3. Удзельнікі конкурсу.

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13-17 гадоў.

4. Рэспублкаінскі конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

першы этап (адборачны) - ва ўстановах адукацыі; другі этап (адборачны) - раённы;

трэці этап (адборачны) - абласны;

чацвёрты (заключны) - рэспубліканскі.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: першы - завочны, другі - вочны (ў форме навукова-практычнай канферэнцыі).

5. Намінацыі конкурсу

На абласны этап конкурсу прадстаўляюцца самастойна выкананыя навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў наступных намінацыях:

гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб'екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для эфектыўнага вырашэння пастаўленных задач, ў якасці кансультантаў, у рабоце навучэнцаў могуць з'яўляцца супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

6.  Патрабаванні да афармлення даследчых работ Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры: тытульны ліст (указываецца поўная назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назва конкурсу/намінацыі/тэмы работы, прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб'яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб'ект і прадмет даследавання, указываецца метад (метады) даследавання;

асноўная частка (павінна ўтрымліваць інфармацыю, сабраную і апрацаваную даследчыкам: апісанне асноўных разгледжаных фактаў, характарыстыку метадаў даследавання, параўнанне вядомых аўтару раней існуючых і прапанаваных метадаў даследавання);

заключэнне (утрымлівае асноўныя высновы і вынікі, да якіх аўтар прыйшоўу працэсе работы над даследаваннем. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (да 5 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі). Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца: рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў; работы, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%;

работы, прадстаўленыя на адпаведныя этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

актульнасць даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць

работы;

навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання;

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу.

8. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу

Конкурсныя матэрыялы ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце (па 2-3 лепшыя работы ў кожнай намінацыі - пераможцаў школьных этапаў конкурсу) дасылаюцца на раённы этап да 1 лютага 2019 года па адрасе: 231969, Гродненская область, г. Свислочь, ул. Гагарина, д. 14/1, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”. Тэлефон для даведак: 7-11-26, е-mail: svisl.ctik@gmail.com.

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца граматамі I, II, III ступені (у кожнай намінацыі) ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.