Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 12 человек
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 13 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 18 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 34 человека
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 59 человек

Скарбонка краязнаўчых знаходак

Дата: 24 июля в 15:37, Обновлено 24 июля в 15:40
Автор: Гуштын М. В.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

                        І.П.Шыманюк

Палажэнне

аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага  конкурса “Малая радзіма вялікіх людзей” у рамках  рэспубліканскай акцыі  «Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 05-01-23/2880/дс ад 03.04.2019 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59, у 2019 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) праводзяцца:

рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей»;

рэспубліканскі конкурс «Скарбонка краязнаўчых знаходак».

2. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па снежань 2019 года.

         2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, павагі да свайго народа, яго дасягненняў, да яго багатай гісторыка-культурнай спадчыны, прывіццё адказнасці за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей для нашчадкаў.

Задачы конкурсу:

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, эканоміцы краю;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць;

прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў дадзеным рэгіёне ў сувязі з гістарычнымі ці сацыяльнымі працэсамі, якія адбываліся ў краіне;

выяўленне малавядомых альбо страчаных адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры малой радзімы ці гістарычных фактаў сваёй мясцовасці.

2.2. На конкурс прадстаўляецца матэрыял аб краязнаўчых знаходках навучэнцаў, якія былі знойдзены падчас экспедыцый, паходаў, вандровак. Дапускаецца выкарыстанне матэрыялаў, якія назапашаны ў выніку праведзеных экспедыцый за апошнія два гады.

Краязнаўчыя знаходкі могуць быць матэрыяльнымі (рэчавымі) і нематэрыяльнымі (падзеі, з’явы, факты і г. д.), якія звязаны з гісторыяй, культурай, прыродай, эканомікай малой радзімы, рэгіёна, краіны.

Краязнаўчая знаходка абавязкова павінна мець дачыненне да дадзенай установы адукацыі (знойдзена навучэнцамі, педагогамі).

Археалагічная знаходка (знойдзена ў выніку археалагічных раскопак) павінна мець пацверджанне (даведка) навуковай установы, якая рабіла раскопкі пры ўдзеле навучэнцаў. Не ўдзельнічаюць у конкурсе краязнаўчыя матэрыяльныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны (фрагменты боепрыпасаў, карпусы мін, гільзы, асколкі снарадаў і г.д.).

2.3. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

апісанне краязнаўчай знаходкі з прадстаўленнем яе выявы (калі знаходка рэчавая);

інфармацыю аб месцы знаходжання і абставінах, пры якіх была знойдзена;

апісанне тэарэтычнага і практычнага этапаў работы над краязнаўчай знаходкай: кансультацыі са спецыялістамі (навукоўцамі), праца ў бібліятэках, архівах, музеях, з інтэрнэт-рэсурсамі і г.д.;

практычную значнасць краязнаўчай знаходкі;

гісторыка-культурную даведку аб знаходцы;

мерапрыемствы культурна-асветніцкага характару;

публікацыі матэрыялаў ў сродках масавай інфармацыі і г.д.

2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

актуальнасць і значнасць знаходкі для практыкі, навукі;

даследчыя навыкі: аналіз, разважанні (суадносіны вядомых фактаў з невядомымі), абагульненні, абгрунтаванне вынікаў даследавання, высновы;

культурна-асветніцкая дзейнасць;

папулярызацыйная і прапагандысцкая дзейнасць.

2.5. На раённы этап дасылаюцца не менш 1 справаздачныя матэрыялы ад ўстаноў адукацыі, у тым ліку ад Савета музея ўстановы адукацыі.

На выніковым – рэспубліканскім - этапе конкурса адбудзецца прадстаўленне навучэнцамі работ на навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбудзецца ў снежні 2019 года.

2.6. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 5 кастрычніка 2019 года на адрас: г. Свіслач, вул. Гагарына,14/1. Кантактны тэлефон: 7-11-26 (дырэктар Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства)., e-mail: svisl.ctik@tut.by   

3.Конкурсныя работы Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені  ДУА "Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства».  Работы пераможцаў да 10 кастрычніка накіроўваюцца для ўдзелу ў абласным этапе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.