Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 0 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 0 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 16 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 42 человека

Раённы краязнаўчы  праект “Страчаная спадчына”  у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Дата: 2 мая в 12:54, Обновлено 15 сентября в 12:33

Раённы краязнаўчы  праект “Страчаная спадчына”

 у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

1. Мэтай Праекта з’яўляецца ўдасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі Свіслацкага раена па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі праз іх актыўнага ўключэння ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды сваёй малай радзімы, роднага края.

2. Дасягненне пастаўленай мэты адбываецца праз вырашэнне наступных задач:

-аб’яднанне выхаваўчых магчымасцей ўстаноў адукацыі Свіслацкага раена з мэтай ўключэння ў Праект найбольшай колькасці дзяцей і навучэнскай моладзі;

-далучэнне навучэнскай моладзі да працы па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны,  добраўпарадкаванні гісторыка-культурных, прыродных аб’ектаў;

-развіцце дзіцячага турызму і краязнаўства як сродак грамадзянска-патрыятычнага і  ідэйна-маральнага выхавання.

3.Арганізатарамі правядзення Праекта з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” .

4.Удзельнікі Праекта – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна.

5.Змест праекта:

Асноўным зместам Праекта з’яўляецца вывучэнне навучэнцамі ў час экскурсій, паходаў,  у экспедыцыях гісторыі, культуры, прыроды малой радзімы, роднага края.

6.Тэрміны рэалізацыі Праекта:

6.1.Праект рэалізуецца  з 2016 па 2018 гады. Праект уключае 5 этапаў:

1 этап: “Святыні зямлі Свіслацкай” праводзіцца з сакавіка  2016 года па студзень 2017 год.

2 этап: “Абрадавае кола Свіслачан” праводзіцца з лютага 2017 па май 2017 года.

 3  этап: “Прыказкі жыць вучаць”  праводзіцца з мая 2017 по студзень 2018 года.

 4 этап: “Смачна есці” праводзіцца ў 2018 годзе.

 5 этап: “З легендаў і казак…” праводзіцца ў 2018 годзе.

6.2.Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў Праекце могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (2006-2015 гг.).

Палажэнне

першага этапу  “Святыні зямлі Свіслацкай”

 раённага краязнаўчага  праекта “Страчаная спадчына” у рамках

рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Асноўнымі задачамі этапу з’яўляюцца:

-далучэнне да праваслаўных традыцый беларускага народа праз далучэнне да пошукава-даследчай дзейнасці;

- фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

- фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў;

-развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне  іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

-прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў.

Удзельнікамі першага этапу  з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна, навучэнцы аб’яднанняў по інтарэсах Свіслацкага цэнтру турызма і краязнаўства.

 Першы этап праводзіцца з сакавіка 2016 года  па студзень 2017 год.

Першы этап Праекта “Страчаная спадчына” “Святыні зямлі Свіслацкай” уключае ў сябе наступныя мерапрыемствы:

1.Конкурс “Пазнаем родны край”.

Конкурс “Пазнаем родны край” рэалізуецца праз правядзенне катэгарыйных і ступенных паходаў, паходаў выхаднога дня.

Праводзіцца з сакавіка  2016 па студзень 2017 гады.

Асноўнымі задачамі з’яўляецца:

-далучэнне моладзі да вывучэня гісторыі,  духоўнай культуры роднага краю праз турысцка-краязнаўчую дзейнасць;

-павышэнне цікавасці да пазнання свайго роднага краю;

--развіцце дзіцячага турызму і краязнаўства.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі 5-11 класаў.

Конкурсныя матэрыялы павінны адпавядаць патрабаванням да афармлення справаздач па катэгарыйных і ступенных паходаў, паходаў выхаднога дня. Абавязковая ўмова – наяўнасць запоўненай маршрутнай кніжкі ці маршрутнага ліста ўдзельнікаў турыстычнай групы.

Матэрыялы прадстаўляюцца ў папяровым выглядзе да 10 студзеня  2017г. у ДУА “Свіслацкі цэнтр турызму і краязнаўства”.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

         2. Конкурс фотаздымкаў “Пад крыламі анёлаў”

Конкурс фотаздымкаў “Пад крыламі анёлаў”  праводзіцца з 10 верасня 2016 года па 20 студзеня 2017 года па двух намінацыях:

1. “Разбураная памяць”. На конкурс прадстаўляюцца фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь, якія ўжо не існуюць ці часткова разбураны.

2. “Душы маёй святло”. На конкурс прадстаўляюцца фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь Свіслацкай зямлі.

Мэтай правядзення конкурсу фотаздымкаў з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя.

Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” у электронным варыянце.

Да  кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона. А таксама павінна прыкладвацца тэкставая інфармацыя аб аб’екце (гістарычная спраўка, апісанне і г.д.)

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

Работы, якія паступілі на конкурс фотаздымкаў, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да 20 студзеня 2017 года ў Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Палажэнне

другога этапу  “Абрадавае кола Свіслачан”

 раённага краязнаўчага  праекта “Страчаная спадчына” у рамках

рэспубліканскай акцыі навучэнскай

моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

 Асноўнымі задачамі другога этапу  з’яўляюцца:

- фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

- фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культуры навучэнцаў;

-развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне  іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю;

-садзейнічанне  зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.

Удзельнікамі другога этапу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна.

Конкурс праводзіцца з лютага 2017 па май 2017 года.

Другі этап Праекта “Абрадавае кола Свіслачан” уключае ў сябе наступныя мерапрыемствы:

  1. Конкурс даследчых работ «Скарбніца традыцый маіх дзядоў».

Конкурс даследчых работ «Скарбніца традыцый маіх дзядоў»праводзіцца з  лютага па май 2017 года.

Асноўныя задачы конкурсу:

-фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры”;

-адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;

-стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і форміравання мастацкага густу асобы.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна.

На конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:

вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);

выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);

святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);

тэхніка і тэхналогія вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

Работы на конкурс накіроўваюцца ў папяровым выглядзе і на электронным носьбіце  да 15 мая 2017 года ў ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы; інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/ аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Работы пераможцаў і прызёраў конкурсу не вяртаюцца.

2. “Святы і абрады свіслаччан”.

 Конкурс “Святы і абрады свіслаччан” праводзіцца з сакавіка па 20 мая 2017 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне абрадаў і традыцый.

 Задачы:

 • павышэнне матывацыі да пазнавальнай актыўнасці і даследчай дзейнасці навучэнцаў у галіне сваёй нацыянальнай культуры;

• развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз стымуляванне інтарэсаў да традыцыйнай народнай культуры і мастацтва;

 • выхаванне павагі да народнай культуры і мастацтва на аснове вывучэння абрадаў і далучэння да жывых вытокаў духоўна- гістарычнага вопыту беларускага народа;

• папулярызацыя ведаў аб вытоках народнай творчасці і беларускіх народных традыцыях і іх прыкладных аспектах у сучасным жыцці;

• садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай нацыянальнай культуры. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

  1. “Сямейны альбом”.

У праізвольнай форме афармляецца матэрыял з сямейнага архіву аб традыцыі (традыцыях) сваёй сям’і.

  1. “Святы роднай вёскі (горада)”.

Прадастаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыйных святах ці абрадах роднай мясцовасці. Работы павінны адпавядаць патрабаванням да даследчай работы.

  1. Конкурс відэаматэрыялаў аб традыцыях, абрадах Свіслацкага раёна.

На конкурс прадстаўляюцца відэаролікі працягласю да 20 хвілін, якія раскажуць аб традыцыях, абрадавых святах жыхароў нашага раёна. Відэаролік можа быць як рэалістычным, так і пастановачным.  

Абагульняючае мерапрыемства конкурса – свята “Тэатралізаваны калейдаскоп”, якое праводзіцца ў маі 2017 года. Удзельнікі свята – навучэнцы ўстаноў адукацыі Свіслацкага раёна, тэатралізаваныя гурткі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі. На конкурс прадстаўляецца тэатралізаваная праграма працягласцю 10-20 хвілін з інсцэніроўкай народнага свята ці абрада, які мае месца на тэрыторыі Свіслацкага раёна.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.