Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 2 человека
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 3 человека
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 18 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 44 человека

ПАЛАЖЭННЕ раённага конкурсу фотаздымкаў “Краявіды зямлі Свіслацкай” (у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”)

Дата: 26 апреля в 11:55, Обновлено 15 сентября в 12:18

ПАЛАЖЭННЕ

раённага конкурсу фотаздымкаў “Краявіды зямлі Свіслацкай”

(у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”)

1.Агульныя палажэнні

1.1.Раённы конкурс фотаздымкаў “Краявіды зямлі Свіслацкай”

праводзіцца згодна з планам ДУА “Свіслацкі райнный цэнтр турызму і краязнаўства” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

1.2.Конкурс арганізуе і праводзіць ДУА “Свіслацкі райнный цэнтр турызму і краязнаўства”.

2.Мэты  конкурсу

2.1.Конкурс праводзіцца ў мэтах паказу гісторыі і сучаснасці Свіслацкага раёна,  садзейнічання выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, сцвярджэнні ў грамадстве высокіх маральных і эстэтычных ідэалаў, прапаганды духоўна-маральных каштоўнасцей беларускага народа, павышэнню творчага ўзроўню фотааматараў, з дапамогай фотамастацтва прапагандаваць дасягненні зямлі Свіслацкай.

3.Удзельнікі конкурсу

3.1. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Свіслацкага раёна і ўстановы дадатковай адукацыі.

4.Тэрміны правядзеняя конкурсу

4.1. Конкурс праводзіцца  ў перыяд з 10 студзеня 2016 года па 25 мая 2017 года. З 25-31 мая-выстава работ.

5.Умовы ўдзелу ў конкурсе

5.1.Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

- гісторыка-культурная і духоўная спадчына Свіслацкага райна.

Зямля Свіслацкая мае глыбокія духоўныя і культурныя традыцыі, якая беражліва захоўвае і прымнажае сваю гісторыка-культурную спадчыну. У намінацыі прадастаўляюцца фотаздымкі, якія змяшчаюць аб’екты матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Свіслацкай зямлі;

-чалавек і яго справа (жанравае фота).

Дадзеная намінацыя закліканая адлюстраваць дасягненні Свіслацкага раёна ў рознай сацыяльнай сферы. Працы могуць быць прадстаўлены, як у партрэтным жанры, так і ў праектным фотаапавяданні;

-партрэт сучасніка.

Галоўнае багацце раёна — людзі: дзеці, моладзь, старэйшае пакаленне, людзі розных прафесій і ўзростаў. Асобы, аблічча якіх складваецца ў беларускі характар, ​​— героі фотаздымкаў гэтай намінацыі;

-прырода Свіслацкага краю.

Намінацыя ўключае ў сябе пейзажныя фатаграфіі, якія паказваюць прыгажосць і гармонію дзікай прыроды, а таксама здымкі дзікіх жывёл і птушак у натуральных умовах. Работы будуць ацэньвацца па ступені мастацкасці і кампазіцыйнай завершанасці.

6. Патрабаванні да афармлення работ

6.1. Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку. Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”да 25 мая 2017 года.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), узрост, клас, назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Свіслацкага раёна.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы.

Агульная колькасць фатаграфій, дасылаемых аўтарам на конкурс неабмежаваная. Адна і тая ж фатаграфія не можа быць прадстаўлена больш чым у адной намінацыі.

7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі фотаработ

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

-арыгінальнасць сюжэту;

-мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

-тэхнічная якасць фотаздымкаў.

8. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў

8.1. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.