Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 3 человека
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 5 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 10 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 25 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 50 человек

ПАЛАЖЭННЕ раённага этапа конкурсу літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі Свіслацкага раёна у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 12 сентября 2017 в 16:03

ПАЛАЖЭННЕ

раённага этапа конкурсу літаратурных музеяў (экспазіцый)

устаноў адукацыі Свіслацкага раёна

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

1. Конкурс праводзіцца з 31 сакавіка па  10 верасня 2017 года.

2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Літаратурны музей»;

«Літаратурная экспазіцыя».

4. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

-далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў;

-захаванне і папулярызацыя духоўнай спадчыны малой радзімы;

-выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню духоўнай спадчыны сродкамі музейнай дзейнасці;

-актывізацыя і актуалізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы.

5. На конкурс прадстаўляецца справаздача аб выніках дзейнасці літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі за перыяд 2015–2017 год, зацверджаная дырэктарам установы адукацыіў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце (СD ці DVD дыскі).

У справаздачы змяшчаецца:

характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, экспазіцый, дата адкрыцця (№ загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);

арганізацыя дзейнасці музея(кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарту музея, плана работы музея);

пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава-даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія тры гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);

фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);

экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);

экскурсійная дзейнасцьмузея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсіі за 2015-2017 гады, розныя формы экскурсійнай дзейнасці: віртуальныя экскурсіі, квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі «майстар-класы» і інш.);

грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў з фотатрансляцыяй);

адукацыйная дзейнасць музея (семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствыправедзеныя на базе музея, інтэрактыўныя формы работы музея, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеямі ўстаноў адукацыі і культуры, папулярызацыя дзейнасці музея шляхам стварэння лакальных сайтаў, старонак на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі, прэзентацыйныя мерапрыемствы музея, стварэнне промапрадукцыі, удзел ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.).

6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

-адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы;

-сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;

-адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);

-эфектыўнасць і актуальнасць дзейнасці музея (экспазіцыі);

-актуалізацыя інфармацыі аб дзейнасці музея (экспазіцыі).

7.Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 10 верасня 2017 года ў Свіслацкі цэнтр турызму і краязнаўства.

8. Пераможцы раённага этапу літаратурных музеяў (экспазіцый) будуць узнагароджаны дыпломамі I,II,III ступені Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства.

Якімец Л.А.

8844935, 35138

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.