Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 0 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 0 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 16 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 42 человека

ПАЛАЖЭННЕ раённага этапа конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь», у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 12 сентября в 16:05

ПАЛАЖЭННЕ

раённага этапа конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь»,

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

1. Фотаконкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 1 кастрычніка 2017 года.

2. Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.

3. Асноўнай мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:

-грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

-фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

-далучэннедзяцей і моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

-прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

-стэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі,фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

-папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

   4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая»(пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры);

«Дзівоснае побач»(раслінны і жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D»(стерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);

«Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух»(фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

5. Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаздымкаў днаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму баку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG, не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюцьдадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы дасылаюцца ў цвёрдай упакоўцы. За пашкоджаннез дымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.

Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё выбранай тэмы;

тэхнічная якасць фотаздымка.

7. Конкурсная работа павінна абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

      8. Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да 1 кастрычніка 2017 года ў Свіслацкі  цэнтр турызму і краязнаўства.

     9. Пераможцы раённага этапу конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь», будуць узнагароджаны дыпломамі I,II,III ступені Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства.

Якімец Л.А.

8844935, 35138

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.