Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 2 человека
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 3 человека
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 18 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 44 человека

ПАЛАЖЭННЕ раённага этапа конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 12 сентября в 16:01

ПАЛАЖЭННЕ

раённага этапа конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

1. Конкурс праводзіцца з 31 сакавіка па 25 верасня 2017 года.

2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі ў 2-х узроставых катэгорыях (да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).

3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

-пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

-фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

-далучэнне да духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі дагісторыі свайго краю;

-прывіццё цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя даследаванні рэгіёну;

-пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

-стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

-выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсу.

4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты».

5. Удзельнікі конкурсу праводзяць:

-збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў;

-падбор і аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.;

-апытанне мясцовых жыхароў;

-даследаванне вытокаў геаграфічных назваў мясцовасці;

-складанне картатэк, слоўнікаў тапонімаў і г.д.

6. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, куды ўваходзіць даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб’ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб'ектаў,звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі) і г.д. населенага пункта і яго ваколіц.

Разглядаецца тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу і абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання і г.д.).

Даследчы матэрыял павінен адлюстроўваць:

паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў(лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную і навуковую этымалогію геаграфічных назваў;

найбольш верагодныя версіі паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё і змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб’ектамі даследавання.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце: СD ці DVGдыскі (абавязкова).

7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

-адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

-гістарычныя, геаграфічныя, лінгвістычныя, культурныя вартасці сабранага матэрыялу;

-актуальнасць і арыгінальнасць;

-навуковасць і аналітычны падыход;

-даследчыя навыкі: лагічнасць доказу, уменне разважаць і рабіць уласныя высновы, фармуляваць і абгрунтоўваць іх са спасылкай на крыніцы;

-праца з крыніцамі (экспедыцыі, сустрэчы, бібліятэкі, архівы і інш.): уменне знайсці, зафіксаваць матэрыял, навукова і аналітычна прадставіць у рабоце;

-прапаганда і папулярызацыя тапонімаў населенага пункта (публікацыі, слоўнікі, прэзентацыі і інш.);

-якасць афармлення конкурснага матэрыялу.

8. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 25 верасня 2017 года ў Свіслацкі цэнтр турызму і краязнаўства.

9. Пераможцы раённага этапу конкурса даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” будуць узнагароджаны дыпломамі I,II,III ступені Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства.

Якімец

8844935, 35138

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.