Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 2 человека
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 5 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 18 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 44 человека

ПАЛАЖЭННЕ аб раённым этапе ІX краязнаўчага конкурса “Галасы гісторыі”, прысвечаным 888-годдзю горада Гродна

Дата: 2 февраля 2016 в 16:52, Обновлено 2 ноября 2016 в 12:49

ПАЛАЖЭННЕ

аб раённым этапе ІX  краязнаўчага конкурса

“Галасы гісторыі”, прысвечаным 888-годдзю горада Гродна

I. Мэты конкурсу

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, уменняў і навыкаў захавання гістарычнай памяці, умення прагназаваць сваю будучыню і будучыню сваёй малой радзімы, усведамленне сябе часткай роднага краю.

Далучэнне вучняў да навукова-даследчай дзейнасці па вывучэнні рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, яе папулярызацыя.

Развіццё ў дзяцей і моладзі кругагляду, паглыбленне ведаў аб мінулым і сучасным горада Гродна.

II. Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел вучні 9-11 класаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна і навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага напрамку. Склад каманды – 6 чалавек.

III. Этапы і тэрміны правядзення

Конкурс праводзіцца ў 3 туры:

  • раённы завочны  тур – да 15 лютага 2016 года;
  • абласны завочны адборачны тур – да 5 сакавіка 2016 года;
  • абласны вочны тур – 9 красавіка 2016 года.

IV. Месца правядзення

Раённы вочны тур праводзіцца ў сваім раёне.

Для ўдзелу ў абласным завочным туры адбіраецца 1 лепшая работа.

V. Агульныя ўмовы раённага тура конкурсу

На конкурс выносяцца пытанні па гісторыі, культуры і архітэктуры Гродзеншчыны.

Змест конкурсу патрабуе ад удзельнікаў:

  • ведаць падзеі і даты, постаці, помнікі культуры і архітэктуры, звязаныя з гісторыяй Гродна;
  • рабіць абагульненні, прыводзіць доказы, выбіраць найбольш цікавыя і значныя факты;
  • выразна і лагічна выказваць свае думкі.

Мова конкурсу – беларуская.

Удзельнікі павінны строга вытрымліваць рэгламент кожнай часткі конкурсу. За парушэнне налічваюцца штрафныя балы.

VI. Умовы і змест  конкурсу

Раённы завочны  адборачны тур – краязнаўчая экспедыцыя “Страчаная спадчына”.

1. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць не менш за 5 аб’ектаў г. Гродна, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі. Каманда складаецца з 6 чалавек.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць тэматычную экскурсію. Экскурсаводамі могуць выступаць толькі члены каманды. Экскурсаводаў можа быць ад 1 да 6 чалавек. Колькасць экскурсаводаў не ўплывае на агульнае ўраджанне  членаў журы. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

Усё гэта здымаецца на відэа. Відэаэкскурсія і справаздачны матэрыял прадстаўляецца на конкурс і дасылаюцца ў ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” да 15 лютага 2016 года.

У справаздачны матэрыял уваходзіць:

  • уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;
  • «партфель экскурсавода» (фотаздымкі, рэпрадукцыі, малюнкі  выбраных экскурсійных аб’ектаў, гістарычных асоб, карты, схемы, дакументы і іншы наглядны матэрыял з кароткай анатацыяй, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі і інш.);
  • мультымедыйная прэзентацыя.

Да 23 лютага журы падводзіць вынікі раённага тура і 1 лепшую работу дасылаюць ў ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”для ўдзелу ў абласным туры.

VII. Узнагароджанне

Каманды-пераможцы раённага тура ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзелу адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама і дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Педагогі, якія падрыхтавалі каманды –пераможцы:

граматамі аддзелу адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама;

  • прызамі Свіслацкай раённай арганізацыя рэспубліканскага               грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

IХ. Склад журы конкурсу

Для правядзення раённага тура конкурсу сфарміравана журы згодна дадатку.

Дадатак

СКЛАД ЖУРЫ

раённага тура ІX абласнога краязнаўчага конкурсу

“Галасы гісторыі”, прысвечанага 888-годдзю горада Гродна

 

 

1. Чорба В. Ф.     -       старшыня журы, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама;

 

2. Кухарчык Н. І. -      галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама;

 

3. Шыманюк І. П. -     дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”;

 

4. Пачэбут Т. С.           метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі вучэбна-метадычны кабінет”;

 

5. Якімец Л. А.  -        метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

 

 

6. Грунтовіч М. М. -   старшыня Савета Свіслацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання  “Белая Русь” (па ўзгадненні);

 

7. Рудоміна М. В.  -    старшыня Свіслацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"(па ўзгадненні);

 

8. Кіслы Я. Р.         -    галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама (па ўзгадненні).

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.