Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 15 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 40 человек

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні районнага завочнага конкурсу фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына” (намінацыя “Зіма”)

Дата: 31 января 2015 в 10:33, Обновлено 16 февраля 2016 в 09:31

                                                                                        

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні районнага завочнага конкурсу фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына” (намінацыя “Зіма”)

  1. Конкурс фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына” праводзіцца з 5 студзеня па 20 лютага 2015 года.
  2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне прыроды роднага краю;

Фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і  і паглыбленне іх пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

  1. Удзел у фотаконкурсе могуць прымаць усе жадаючыя. Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
  2. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі.

  1. Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца і могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.
  2. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату А3(30Х40) ці А4(20Х30). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт.

 На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы.

Работы накіроўваюцца ў метадычны кабінет Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства па адрасе: вул. Леніна, 1.

  1. Па выніках конкурса пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.