Новости проекта
Новая функция "Поведение"
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 11 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 39 человек

Палажэнне аб правядзенні раённай краязнаўчай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 24 марта 2015 в 15:33, Обновлено 16 февраля 2016 в 09:30

Палажэнне

аб правядзенні раённай краязнаўчай акцыі

«Збяры Беларусь у сваім сэрцы»  у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

 

Акцыя праводзіцца з 23 сакавіка2015 года.

Асноўнымі мэтамі і задачамі акцыі з’яўляюцца:

  • фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай свядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры, выхаванне павагі за дасягненні свайго народа, да яго багатай гісторыі;
  • вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь;
  • пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры краю;
  • папулярызацыя багатай гісторыі і культуры краю, славутых імёнаў Бацькаўшчыны сродкамі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці;
  • садзейнічанне развіццю ўнутранага турызму;
  • развіццё творчых здольнасцей у навучэнцаў.

Акцыя праводзіцца ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39.

У 2015 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гомельскую вобласць (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую вобласць (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Адпаведна ўмовам конкурсу, удзельнікі наведваюць не менш  3-х з прапанаваных населеных пунктаў.

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, іх павінна быць таксама не менш 3-х.

Удзельнікам конкурсу, якія наведваюць населеныя пункты падчас паходаў (пешых, вела-, водных), рэкамендавана прыняць удзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі на лепшы турысцкі спартыўны паход «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (дадзеная намінацыя прапануецца ў 2015 годзе).

Конкурсныя матэрыялы (відэафільмы і тэставы матэрыял) дасылаюцца да 5 верасня  2015 года па адрасе: 230069, г. Свіслач, вул. Леніна, 1,  ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”. Тэлефон для даведак: 8 (01513) 3-51-38.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.