Новости проекта
Оплатите расширенный пакет за первую четверть следующего учебного года прямо сейчас!
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 10 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 37 человек

Палажэнне аб правядзенні раённага тура рэспубліканскай краязнаўчай алімпіяды ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Дата: 22 апреля 2016 в 12:40, Обновлено 2 ноября 2016 в 12:34

  Згодна з планам мерапрыемстваў  рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на 2016-2018 гг., у мэтах фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю і  развіцця творчага патэнцыялу навучэнскай моладзі 22 красавіка  2016 года праводзіцца раённы этап рэспубліканскай  краязнаўчай алімпіяды (далей – алімпіяда).

  Алімпіяда праводзіцца ў завочнай форме з выкарыстаннем googl-формы. Пытанні алімпіяды будуць прадстаўлены на беларускай мове.

    У алімпіядзе ўдзельнічаюць навучэнцы 7-10 класаў устаноў адукацыі Свіслацкага раёна.

    Алімпіядныя заданні будуць даступныя для выканання з 15.00 да 17.00 гадзін 22 красавіка 2016 года.

   Алімпіядныя заданні змяшчаюць пытанні ў закрытай і адкрытай форме на веданне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі.

Праграма падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды размешчана ў дадатку.

  Пераможцы раённых тураў (2 вучні ад раёна) прымаюць удзел у абласным туры алімпіяды, які адбудзецца 3 мая 2016 года

   Выкананне заданняў праводзіцца індывідуальна, работа кожнага ўдзельніка алімпіяды правяраецца аўтаматызаванай тэставай праграмай і членамі журы.

 

Склад журы раённага тура рэспубліканскай

краязнаўчай алімпіяды

1.

Кухарчык Н. І.

- галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама

2.

Шыманюк І. П.

- дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

3.

Пачэбут Т. С.

- метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”

4.

Якімец Л. А.

- метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

5.

Пясецкі А.В.

- настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Свіслачы”

6.

Данілюк А.А.

- настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Свіслачы”

7.

Міхальчык У.У.

- настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі  «Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

8.

Ткачэнка Н.В.

- настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі  «Гімназія №1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы»

 

Дадатак

Праграма для падрыхтоўкі да рэспубліканскай краязнаўчай дыстанцыйнай алімпіяды

  1. Прырода Беларусі:
  • прыродаахоўныя зоны Беларусі (нацыянальныя паркі, запаведнікі, буйнейшыя заказнікі: іх характарыстыка, знаходжанне на карце);
  • геалагічныя помнікі прыроды (тры самыя вялікія валуны ў Беларусі, іх апісанне, дзе знаходзяцца, легенды і паданні, якія з гэтым звязаны);
  • рэльеф Беларусі: тры самыя высокія кропкі Беларусі і самае нізкае месца (іх характарыстыка, месцазнаходжанне);
  • рэкі і азёры: 15 найбольш буйных па даўжыні рэк ў межах Беларусі, належнасць іх да басейнаў, 5 самых глыбокіх і 5 найвялікшых па плошчы азёраў Беларусі, іх знаходжанне на карце;
  • расліны і жывёлы рэгіёну: векавыя, рэдкія (рэліктавыя) дрэвы, прадстаўнікі флоры і фаўны рэгіёну, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
  1.  Сацыяльна-эканамічныя аб’екты.

Ведаць месцазнаходжанне, перыяд пабудовы, адметнасці наступных сацыяльна-эканамічных аб’ектаў:

  • Брэсцкі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі лядовыя палацы спорту;
  • Віцебскі, Мінскі, Магілёўскі палацы спорту;
  • Мінскі стадыён “Дынама”;
  • алімпійскія спартыўныя комплексы “Раўбічы”, “Стайкі”, “Ратамка”;
  • гарналыжныя комплексы: “Сілічы”, Лагойскі;
  • Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод;
  • Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод;
  • Жлобінскі металургічны завод;
  • Мінскі аўтамабільны завод;
  • Мінскі трактарны завод;
  • вытворчыя аб’яднанні: “Беларуськалій”, “ГроднаАзот”, “Белшына”, “Магілёўхімвалакно”, “Атлант”, “Лакакраска” г.Ліда;

Бярозаўскі шклозавод;

  • камбінаты: Скідзельскі цукровы камбінат, “Камунарка”, “Спартак”;
  • Нацыянальны аэрапорт “Мінск 2”;
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  1. Геральдыка Беларусі:

Павінны ведаць выявы гербаў (умець расшыфраваць), час узнікнення наступных гарадоў:

  • г.Мінска і абласных цэнтраў;
  • Полацка, Браслава, Оршы, Пастаў, Пінска, Камянца, Кобрына, Століна, Мазыра, Жлобіна, Рагачова, Веткі, Ваўкавыска, Навагрудка, Ліды, Слоніма, Слуцка, Лагойска, Барысава, Клецка, Бабруйска, Мсціслава, Быхава, Чэрыкава.
  1. Гісторыка-культурныя помнікі.

Ведаць месцазнаходжанне, час пабудовы, уладальнікаў, архітэктурна-мастацкі стыль, гістарычныя ці культурныя падзеі, якія звязаны з наступнымі аб’ектамі:

палацы і сядзібы Беларусі:

  • сядзіба Нямцэвічаў, в. Скокі Брэсцкі раён;
  • палац Бутрымовічаў, г. Пінск Брэсцкай вобласці;
  • палац , г. Паставы Віцебскай вобласці;
  • сядзіба, в. Лявонпаль Міёрскага раёна Віцебскай вобласці;
  • палац, в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці;
  • сядзіба, в. Старая Беліца Гомельскага раёна;
  • палац , в .Галавічполе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці;
  •  палац, в. Залессе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • палац, в. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • палац, в. Грудзінаўка Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
  • палац, г. Валожын Мінскай вобласці;
  • сядзіба, г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці;

замкі Беларусі:

  • Лідскі замак;
  •  Любчанскі замак;
  • Навагрудскі замак;
  • Быхаўскі замак;

культавыя забудовы:

-касцёл Прасвятой Троіцы, в. Ішкалдзь, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

-касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, г. Пінск Брэсцкай вобласці;

-касцёл Святога Юрыя, в. Паланечка, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;

-касцёл Прасвятой Тройцы, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна;

-Свята-Богаяўленскі мужчынскі манастыр, г. Полацк Віцебскай вобласці;

-Свята-Успенскі жаночы манастыр, г.Орша Віцебскай вобласці;

-касцёл Святога Яна Хрысціцеля, в. Камаі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці;

-Сар’еўскі касцёл Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці;

-Свята-Пакроўская царква, в.Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці;

-Спаса-Праабражэнская царква, г.Чачэрск Гомельскай вобласці;

-касцёл езуітаў, в. Юравічы, Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці;

-Свята-Міхайлаўская царква, в. Сынкавічы, Зельвенскага раёна Гродзенскай вобласці;

-Свята-Раства-Багародзіцкая царква, в. Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці;

-Кальвінскі збор, г. Смаргонь Гродзенскай вобласці;

-мячэць у г.Іўе Гродзенскай вобласці;

-касцёл Святога Станіслава, г.Магілёў;

-касцёл дамініканцаў, в. Княжыцы Магілёўскага раёна;

-Успенскі манастыр, в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці;

-касцёл бернардзінцаў, в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці;

-Дамініканскі касцёл, г. Клецк Мінскай вобласці;

-Спаса-Праабражэнская царква, г. Заслаўе Мінскага раёна;

-Васкрасенскі собор, г.Барысаў Мінскай вобласці;

-Свята-Духаўскі кафедральны сабор, г. Мінск;

-Свята-Петра-Паўлаўская царква, г. Мінск;

-касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, г. Мінск.

ваенна-гістарычныя аб’екты.

Распазнаць выяву, ведаць месцазнаходжанне з прывязкай да населеных пунктаў, інфармацыю пра падзею ці асобу, што ўшаноўваецца наступнымі помнікамі:

-Мемарыяльны комплекс “Драмлёва”, Жабінкаўскі раён;

-помнік Перамогі ў 1812 г. ў г. Кобрыне;

-мемарыяльны комплекс “Прарыў”, Ушацкі раён;

-мемарыяльны комплекс “Кацюша”, г. Орша;

-мемарыяльны комплекс “Азарычы”, (Калінкавіцкі раён);

-помнік партызану В.І.Талашу, Петрыкаўскі раён;

-помнік І.Ю. Філідовічу, Дзятлаўскі раён;

-помнікі К.Каліноўскаму і Р.Траўгуту, г. Свіслач;

-мемарыяльны комплекс у гонар перамогі рускіх войск над шведскімі ў 1708 г., Слаўгародскі раён;

-мемарыяльны комплекс “Змагарам за Савецкую ўладу на Магілёўшчыне”, г. Магілёў;

-помнік рускім і французскім салдатам каля в. Брылі, Барысаўскі раён;

-мемарыяльны комплекс “Хатынь”, Лагойскі раён;

-манумент у гонар Маці-патрыёткі, г. Жодзіна;

-помнік экіпажу М.Гастэлы, Маладзечанскі раён;

-Курган Славы Савецкай арміі – вызваліцельніцы Беларусі, Смалявіцкі раён;

-манумент Перамогі, г. Мінск.

  1.  Археалогія.

Ведаць, кім адкрыты, дзе знаходзяцца, чым адметны:

-палеалітычныя стаянкі на тэрыторыі Беларусі (Бердыжская, Юравіцкая стаянкі);

-Краснасельскія крэмнездабыўныя шахты.

Ведаць месцазнаходжанне, характэрныя асаблівасці наступных аб’ектаў:

-Барысавы камяні, Рагвалодаў камень, каменныя крыжы, каменныя бабы, свяцілішчы.

Ведаць, адметнасці і адрозненні, месцазнаходжанне на тэрыторыі регіёна (вобласці) археалагічных помнікаў:

-пахавальныя помнікі (могільнікі, каменныя курганы, каменныя магілы);

-пасяленні (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы).

  1. Славутыя імёны Бацькаўшчыны

Ведаць гады жыцця, месца нараджэння, ролю ў культурным, палітычным ці грамадскім жыцці, найбольш вядомыя творы (калі гэта творчая асоба), ушанаванне асобы на тэрторыі Беларусі (помнікі, музеі і г.д.).

кнігадрукары:

Францыск Скарына, Сымон Будны, Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Васіль Цяпінскі, Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі, Сімяон Полацкі, браты Мамонічы, Мялецій Сматрыцкі, Спірыдон Собаль, Георгій Канінскі, Ілья Капіевіч.

краязнаўцы:

Тэадор Нарбут, Павел Шпілеўскі, браты Тышкевічы, Адам Кіркор, Еўдакім Раманаў, Яўхім Карскі, Мікалай Нікіфароўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Станіслаў Юндзіл, Дзмітрый Даўгяла, Павел Шэйн, Аляксандр Ельскі, Уладзімір Пічэта, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Аляксей Сапуноў, Аркадзь Смоліч, Мікола Ермаловіч.

літаратары, дзеячы навукі і культуры:

Мікола Гусоўскі, Казімір Лышчынскі, Юльян Нямцэвіч, Валянцін Ваньковіч, Станіслаў Манюшка, Міхаіл Агінскі, Андрэй Рымша, Ігнат Дамейка, Марцін Пачобут-Адляніцкі, Казімір Семяновіч, Іван Завіша, Якуб Наркевіч-Ёдка, Іахім Лялевель, Іван Насовіч, Іван Грыгаровіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Станіслаў Манюшка, Ян Булгак, Вітольд Бялынікі-Біруля, Язэп Драздовіч, Іван Хруцкі, Фердынанд Рушчыц, Ісідор Ромэр, Марк Шагал, Іосіф Каржанеўскі, Міхаіл Савіцкі, Юзэф Ходзька, Уладзіслаў Сыракомля, Міхаіл Шпілеўскі, Ігнат Буйніцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма, Павел Сухі, Заір Азгур, Галіна Макарава, Стэфанія Станюта, Міхаіл Пташук, Аляксандр Ісачоў, Андрэй Макаёнак.

палітычныя дзеячы:

Рагвалод, Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Войшалк, Транята, Таўцівіл, Трайдэн, Віцень, Гедымін, Альгерд, Кейстут, Ягайла, Свідрыгайла, Вітаўт, Казімір, Аляксандр, Жыгімонт I Стары, Жыгімонт II Аўгуст, Стэфан Баторыя, Жыгімонт III Ваза, Уладзіслаў Ваза, Ян II Казімір Ваза, Міхаіл Вішнявецкі, Ян Сабескі, Аўгуст II Моцны, Станіслаў Ляшчынскі, Аўгуст III, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Мікалай Радзівіл (Чорны), Астафій Валовіч, Канстанцін Астрожскі, Раман Сагнушка, Ян Караль Хадкевіч, Леў Сапега, Ю. Антоній Тызенгаўз, Тадэўш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, Вацлаў Ластоўскі, Дзмітрый Прышчэпаў, Пётр Машэраў.

  1. Важнейшыя гістарычныя і культурныя падзеі.

Ведаць, калі адбываліся падзеі, умець растлумачыць падзею з пункту гледжання палітычнага і культурнага тагачаснага жыцця:

-з’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі;

-першыя ўпамінанні аб Полацкім і Тураўскім княствах;

-утварэнне Вялікага княства Літоўскага;

-Крэўская ўнія;

-Востраўскае пагадненне;

-Гарадзейская ўнія;

-Адраджэнне і Рэнесанс на Беларусі;

-Рэфармацыйны рух на Беларусі;

-Берасцейская ўнія;

-Люблінская ўнія;

-Падзел Рэчы Паспалітай (I, II, III);

-уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў “Паўночна-Заходні край” Расійскай імперыі;

-абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі;

-стварэнне БССР;

-стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

  1.  Падзеі ваеннага ліхалецця.

Ведаць асаблівасці кожнай падзеі, якія адбываліся ў адзначаны перыяд часу:

-бітва на рацэ Нямізе (1067 г.);

-перамога над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам у 1314 г.;

-перамога літоўска-беларускага войска над рыцарамі Тэўтонскага ордэна (1331г.);

-перамога над крыжакамі на рацэ Стрэва (1348 г.);

-перамога войск ВКЛ каля р. Сінія Воды;

-Грунвальдская бітва (1410г.);

-Клецкая бітва (1506 г.);

-Аршанская бітва (1514 г.);

-мірнае пагадненне на 20 гадоў (1600 г.);

-Кірхгольмская бітва (1605 г.);

-перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй (1629г.);

-Палянаўскі мір паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай (1634 г.);

-паўстанне ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай (1648 г.);

-вайна 1654-1667 г.;

-Андросаўскае перамір’е (1667 г.);

-Паўночная вайна (1700-1721 гг.);

-паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі (1794 г.);

-вайна з напалеонаўскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі;

-паўстанне ў Польшы, на Беларусі і ў Літве (1830-1831гг.);

-паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863-1864гг.);

-Курлоўскі растрэл (31 кастрычніка1905г.);

-першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі (акупацыйны рэжым, стварэнне заходняга фронту, Свянцянскі прарыў, Нарачанская аперацыя, выступленне Гомельскага размеркавальнага пункта, Брэст-Літоўскі мірны дагавор);

-кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі (двоеўладдзе, Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Беларуская вайсковая Рада, Беларускі нацыянальны камітэт, Ваенна-рэвалюцыйны Камітэт заходняга фронту, I Усебеларускі з’езд);

-захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы;

-Беларусь ў гады Вялікай Айчыннай вайны (“рэйкавая вайна”, аперацыя “Баграціён”: Віцебска-Аршанская аперацыя, Віцебскі “Кацёл”, Магілёўская аперацыя, Бабруйская аперацыя, Бабруйскі “Кацёл”, Мінская аперацыя, Мінскі “Кацёл”, “Нармандыя-Нёман”

  1. Заканадаўства Беларусі.

Ведаць асаблівасці і прадпасылкі ўвядзення дадзеных заканадаўчых дакументаў:

-Прывілей Казіміра 1467 г.;

-судзебнік 1468 г.;

-Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529 г., 1566г., 1588г.);

-Канстытуцыя 1791 г.;

-Звод мясцовых законаў (частка Звода законаў Расійскай імперыі);

-Акты ад 19 лютага 1861 г.

-Канстытуцыя ССРБ 1919 г.;

-Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг.;

-Канстытуцыя 1978 г.;

-Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994г.;

  1.  Беларускія летапісы.

Ведаць перыяд стварэння, якія падзеі ахопліваюць, найбольш важныя адметнасці беларускіх летапісаў:

-Полацкі летапіс, Смаленскі летапіс, Аўрамскі, Радзівілаўскі, Валынскі кароткі летапіс, Летапісы вялікіх князёў літоўскіх, Беларуска-літоўскі летапіс, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка, Віцебскі летапіс, Вялікая хроніка.

  1. Помнікі і традыцыі рэлігійнай культуры Беларусі.

Ведаць, калі трапілі на тэрыторыю Беларусі, веравызначэнне, культавыя забудовы, якія аставілі у спадчыну з ліку вышэйпералічаных:

-рэлігійныя канфесіі, іх асобныя адгалінаванні;

-каталіцкія манаскія ордэны: францысканцы, езуіты, дамініканцы, кармеліты, базыльяне, аўгусцінцы, бенедыктанцы, бернардзінцы, марыяне, піяры.

Ведаць перыяд выдання, якой мовай пісана, месцазнаходжанне (раней і цяпер) рукапісных Евангелляў, якія створаны на тэрыторыі Беларусі:

-Тураўскае, Аршанскае, Полацкае, Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае, Жыровіцкае, Шарашоўскае.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.