Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 10 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 37 человек

ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага конкурсу юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь» у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 24 марта 2015 в 13:33, Обновлено 16 февраля 2016 в 09:30

                                                                                

ПАЛАЖЭННЕ

 аб правядзенні  раённага конкурсу юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь»

у рамках рэспубліканскай  акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

 

Конкурс праводзіцца з 23 сакавіка па 1 мая 2015 года.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей     і моладзі.

Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

-пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

-духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца   праз   далучэнне  да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі свайго краю;

-папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей краю;

-пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

-стымуляванне   матывацыі  навучэнцаў да актыўнага   ўключэння  ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

-садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

-сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

-выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія  прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана:

-з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

-з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

-з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця;

-са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

-з аб’ектамі страчанай спадчыны;

-з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

-з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём  і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тэматыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі  і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць «партфель юнага экскурсавода», складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу да 15 хвілін прэзентуюць экскурсію адпаведна выбранай тэме. Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурсе прадстаўляецца вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам), а таксама справаздачны матэрыял:

-уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

-«партфель юнага экскурсавода» (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі, фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

-мультымедыйная прэзентацыя.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

-вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

-змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

-канкрэтнасць і даходлівасць;

-лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

-спалучэнне паказу і расказу;

-культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

-валоданне аўдыторыяй;

-займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

-прытрымліванне хранаметражу.

Конкурсныя матэрыялы (тэкставы і электронны варыянты) да 1 мая 2015 года дасылаюцца ў Свіслацкі цэнтр турызма і краязнаўства  па адрасе:

г. Свіслач, вул. Леніна, 1. Тэлефон для даведак: 8(01513)3-51-38.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.