Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 12 человек
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 13 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 18 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 34 человека
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 59 человек

Палажэнне аб правядзенні раённага этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Дата: 14 мая в 11:36, Обновлено 24 июля в 16:34
Автор: Гуштын М. В.

         Палажэнне

аб правядзенні раённага этапу

 рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 05-01-23/2880/дс ад 03.04.2019 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59, у 2019 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) праводзяцца:

рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей»;

рэспубліканскі конкурс «Скарбонка краязнаўчых знаходак».

1.2. Непасрэдным арганізатарам раённага этапу конкурсу Акцыі з’яўляецца Дзяржаўная  установа адукацыі «Свіслацкі раённы цэнтр турызма і краязнаўства».

1.3. Конкурсы праводзяцца ў два этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы;

  1. Для правядзення раённых этапаў конкурсаў Акцыі ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей - аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб конкурсах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

  1. Для падвядзення вынікаў раённых этапаў конкурсаў Акцыі аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (завочных і вочных (пры неабходнасці);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;

прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі ‑ асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Свіслацкага раёна ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў.

2. Асаблівасці правядзення раённых этапаў конкурсаў Акцыі

2.1. Раённы этап Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» (далей – конкурс) праводзіцца Дзяржаўнай установай адукацыі «Свіслацкі раённы цэнтр турызма і краязнаўства».

2.1.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянскіх і патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў, адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Асноўныя задачы конкурсу:

далучэнне навучэнцаў да даследавання жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

паглыбленне інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі праз далучэнне іх да пошукавай і творчай дзейнасці;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў, выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.1.2. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

«Пуцявінамі маіх землякоў»(калектыўная);

«Постаці слаўныя краю майго» (індывідуальная).

2.1.2.1. Намінацыя «Пуцявінамі маіх землякоў» праводзіцца з сакавіка да 20 жніўня 2019 года.

2.1.2.1.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць жыццё і дзейнасць землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы ў розныя гістарычныя перыяды (дзяржаўных, палітычных, грамадскіх, ваенных дзеячаў, мецэнатаў, дзеячаў культуры, навукі і іншых выбітных асоб малой радзімы), якія нарадзіліся, жылі на дадзенай тэрыторыі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі і талентам у іншых рэгіёнах, ці краінах свету, а таксама славутых землякоў-сучаснікаў.

2.1.2.1.2. У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб знакамітых земляках свайго рэгіёна (аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання;

папулярызацыйную і прапагандысцкую дзейнасць праз публікацыю ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і г.д.

2.1.2.1.3. На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:

апісанне жыцця і дзейнасці знакамітых землякоў;

кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб малой радзіме знакамітых землякоў у дачыненні да даследуемай асобы;

поспехі і дасягненні знакамітых землякоў;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры неабходнасці), фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія дапаўняюць і пацвярджаюць меркаванні даследчыка;

матэрыялы, якія пацвярджаюць дасягненні і дзейнасць славутага земляка на малой радзіме, ушанаванне асобы на тэрыторыі Беларусі, у свеце (помнікі, памятныя дошкі, знакі, музеі і г.д.)

прапановы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды і папулярызацыі дзейнасці і дасягненняў выбітных асоб малой радзімы.

2.1.2.1.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;

культурна-асветніцкая дзейнасць;

папулярызацыйная і прапагандысцкая дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.).

2.1.2.1.5. Конкурсныя матэрыялы і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў дасылаюцца на раённы этап да 20 жніўня 2019  года на адрас: г. Свіслач, вул. Гагарына, 14/1. Кантактны тэлефон: 801513-7-11-26 ., e-mail: svisl.ctik@gmail.com

2.1.2.2. Намінацыя «Постаці слаўныя краю майго» праводзіцца з сакавіка па лістапад 2019 года.

2.1.2.2.1.  У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

2.1.2.2.2. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататка, інтэрвью, эсэ), дзе распавядаецца пра адметных землякоў-сучаснікаў (важныя вехі жыццядзейнасці, дасягненні, справы на карысць вялікай і малой радзімы і г.д.).

2.1.2.2.3. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

2.1.2.2.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.1.2.2.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2019 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: 8 (017) 287 19 59.

2.2. Рэспубліканскі конкурс «Скарбонка краязнаўчых знаходак» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па снежань 2019 года.

2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, павагі да свайго народа, яго дасягненняў, да яго багатай гісторыка-культурнай спадчыны, прывіццё адказнасці за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей для нашчадкаў.

Задачы конкурсу:

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, эканоміцы краю;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пошукава-даследчую дзейнасць;

прывіццё ўменняў навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў дадзеным рэгіёне ў сувязі з гістарычнымі ці сацыяльнымі працэсамі, якія адбываліся ў краіне;

выяўленне малавядомых альбо страчаных адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры малой радзімы ці гістарычных фактаў сваёй мясцовасці.

2.2.2. На конкурс прадстаўляецца матэрыял аб краязнаўчых знаходках навучэнцаў, якія былі знойдзены падчас экспедыцый, паходаў, вандровак. Дапускаецца выкарыстанне матэрыялаў, якія назапашаны ў выніку праведзеных экспедыцый за апошнія два гады.

Краязнаўчыя знаходкі могуць быць матэрыяльнымі (рэчавымі) і нематэрыяльнымі (падзеі, з’явы, факты і г. д.), якія звязаны з гісторыяй, культурай, прыродай, эканомікай малой радзімы, рэгіёна, краіны.

Краязнаўчая знаходка абавязкова павінна мець дачыненне да дадзенай установы адукацыі (знойдзена навучэнцамі, педагогамі).

Археалагічная знаходка (знойдзена ў выніку археалагічных раскопак) павінна мець пацверджанне (даведка) навуковай установы, якая рабіла раскопкі пры ўдзеле навучэнцаў. Не ўдзельнічаюць у конкурсе краязнаўчыя матэрыяльныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны (фрагменты боепрыпасаў, карпусы мін, гільзы, асколкі снарадаў і г.д.).

2.2.3. На конкурс прадстаўляецца справаздачны матэрыял, які змяшчае:

апісанне краязнаўчай знаходкі з прадстаўленнем яе выявы (калі знаходка рэчавая);

інфармацыю аб месцы знаходжання і абставінах, пры якіх была знойдзена;

апісанне тэарэтычнага і практычнага этапаў работы над краязнаўчай знаходкай: кансультацыі са спецыялістамі (навукоўцамі), праца ў бібліятэках, архівах, музеях, з інтэрнэт-рэсурсамі і г.д.;

практычную значнасць краязнаўчай знаходкі;

гісторыка-культурную даведку аб знаходцы;

мерапрыемствы культурна-асветніцкага характару;

публікацыі матэрыялаў ў сродках масавай інфармацыі і г.д.

2.2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

актуальнасць і значнасць знаходкі для практыкі, навукі;

даследчыя навыкі: аналіз, разважанні (суадносіны вядомых фактаў з невядомымі), абагульненні, абгрунтаванне вынікаў даследавання, высновы;

культурна-асветніцкая дзейнасць;

папулярызацыйная і прапагандысцкая дзейнасць.

3.Конкурсныя работы раённага этапу Акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў, да 10 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўную установу адукацыіі «Свіслацкі цэнтр турызма і краязнаўства».

4. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі

Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені  ДУА  «Свіслацкі раённы цэнтр турызма і краязнаўства».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.