Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 2 человека
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 3 человека
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 18 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 44 человека

Аб правядзенні раённага завочнага конкурсу фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына”

Дата: 30 января 2015 в 15:50, Обновлено 17 февраля 2016 в 08:28

 ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага завочнага конкурсу фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына”

 

  1. Конкурс фотаработ “Квітней, мая Свіслаччына” праводзіцца з 5 студзеня па 15 снежня 2015 года.
  2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
    • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне прыроды роднага краю;
    • фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
    • далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і  паглыбленне іх пазнавальных магчымасцей;
    • выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;
    • эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу;
    • выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
    • папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
  3. Удзел у фотаконкурсе могуць прымаць усе жадаючыя. Фотаконкурс праводзіцца па дзвюх узроставых катэгорыях: навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі ва ўзросце 6-17 год, дарослыя ад 18 гадоў.   Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
  4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
  • ЗІМА
  • ВЯСНА
  • ЛЕТА
  • ВОСЕНЬ

       5. Тэрміны прадстаўлення работ:

па намінацыі “Зіма”  - да 20 лютага 2015 г.;

па намінацыі “Вясна” – да 25 мая 2015 г.;

па намінацыі “Лета” – да 5 верасня 2015 г.;

па намінацыі “Восень” – да 25 лістапада 2015 г.

  1. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:
    • арыгінальнасць сюжэту;
    • мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі.
  2. Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца і могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.
  3. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату А4(20Х30). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы.

Работы накіроўваюцца ў метадычны кабінет Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства па адрасе: вул. Леніна, 1.

  1. Па выніках конкурсу па кожнай  намінацыі  пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.