Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 12 человек
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 13 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 18 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 34 человека
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 59 человек

Мясціны майго дзяцінства

Дата: 25 июля в 14:31
Автор: Гуштын М. В.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

                        І.П.Шыманюк

УМОВЫ

правядзення раённага этапа конкурсу “Мясціны майго дзяцінства” у рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

1. Мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Задачы конкурсу:

сістэматызацыя агульнавядомых і маладаследаваных гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы;

папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

прывіццё навучэнцам даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы.

2. Удзельнікі конкурсу

У мерапрыемствах праекта прымаюць удзел асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў.

3. Парадак правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Мясціны майго дзяцінства» у рамках праекта Беларусь у сваім сэрцы” (далей – конкурс).

3.1. Раённы этап праводзіцца з лютага па 05 кастрычніка 2019 года.

3.2. Для падрыхтоўкі матэрыялаў конкурсу навучэнцы ўдзельнічаюць у паходах, экскурсіях і экспедыцыях па малой радзіме, даследуюць аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сістэматызуюць і аналізуюць сабраны матэрыял.

3.3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: інфармацыйна-даведачнае выданне і відэаролік.

3.3.1 Інфармацыйна-даведачнае выданне прадстаўляецца ў выглядзе брашуры, праспекта, каталога і іншае. Выданне павінна змяшчаць: гістарычную даведку аб населенным пункце, апісанне яго дастапомнасцей, уключаючы звесткі аб месцазнаходжанні аб’ектаў, інфармацыю аб адметных земляках, цікавыя факты з гісторыі населеннага пункта і інш.

3.3.2 Відэаролік – «візітка малой радзімы». У відэароліку змяшчаецца матэрыял, які знаёміць з гісторыяй, культурай, прыроднымі асаблівасцямі і дастапомнасцямі населеннага пункта, людзьмі, якія ўнеслі свой уклад у навуку, культуру, вытворчасць, спорт, грамадскае жыццё і іншае.

Дапускаецца выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэафільма спецыяльных праграм і інструментаў. Хранаметраж відэа – да 5 хвілін.

  1.  Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

мастацкая прываблівасць, творчая і арыгінальная падача матэрыялу;

якасць сцэнарыя відэароліка (раскрыццё тэмы);

аператарская работа (якасць відэа, гуку);

магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнацей малой радзімы.

5. Падвядзенне вынікаў.

Конкурсныя матэрыялы (не менш 1 у кожнай намінацыі) – дасылаюцца на раённы этап да 05 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўную ўстанову адукацыіі «Свіслацкі цэнтр турызма і краязнаўства».

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.