Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 12 человек
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 13 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 18 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 34 человека
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 59 человек

Малая радзіма вялікіх людзей

Дата: 24 июля в 15:50
Автор: Гуштын М. В.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

                        І.П.Шыманюк

Палажэнне

аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага  конкурса “Малая радзіма вялікіх людзей” у рамках  рэспубліканскай акцыі  «Я гэты край Радзімаю заву»

1. Агульныя палажэнні

1.У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 05-01-23/2880/дс ад 03.04.2019 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59, у 2019 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) праводзяцца:

рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей»;

рэспубліканскі конкурс «Скарбонка краязнаўчых знаходак».

2. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» (далей – конкурс) праводзіцца дзяржаўнай установай адукацыі “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”

3.  Асноўныя мэта і задачы конкурсу.

Мэтай конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянскіх і патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў, адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны сваёй малой радзімы.

Асноўныя задачы конкурсу:

далучэнне навучэнцаў да даследавання жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

паглыбленне інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі праз далучэнне іх да пошукавай і творчай дзейнасці;

умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў, выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

4.  Конкурс праводзіцца па намінацыях:

«Пуцявінамі маіх землякоў»(калектыўная);

«Постаці слаўныя краю майго» (індывідуальная).

5. Намінацыя «Пуцявінамі маіх землякоў» праводзіцца з сакавіка па жнівень  2019 года.

5.1. Удзельнікі конкурсу даследуюць жыццё і дзейнасць землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы ў розныя гістарычныя перыяды (дзяржаўных, палітычных, грамадскіх, ваенных дзеячаў, мецэнатаў, дзеячаў культуры, навукі і іншых выбітных асоб малой радзімы), якія нарадзіліся, жылі на дадзенай тэрыторыі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі і талентам у іншых рэгіёнах, ці краінах свету, а таксама славутых землякоў-сучаснікаў.

5.2. У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:

збор інфармацыі аб знакамітых земляках свайго рэгіёна (аналіз навуковай, даведачнай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і інш.);

апытанне мясцовых жыхароў (пры неабходнасці);

даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;

афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання;

папулярызацыйную і прапагандысцкую дзейнасць праз публікацыю ў сродках масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсах, правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і г.д.

5.3. На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял, які змяшчае:

апісанне жыцця і дзейнасці знакамітых землякоў;

кароткія гісторыка-культурныя звесткі аб малой радзіме знакамітых землякоў у дачыненні да даследуемай асобы;

поспехі і дасягненні знакамітых землякоў;

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў (пры неабходнасці), фотаздымкі і іншыя матэрыялы, якія дапаўняюць і пацвярджаюць меркаванні даследчыка;

матэрыялы, якія пацвярджаюць дасягненні і дзейнасць славутага земляка на малой радзіме, ушанаванне асобы на тэрыторыі Беларусі, у свеце (помнікі, памятныя дошкі, знакі, музеі і г.д.)

прапановы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды і папулярызацыі дзейнасці і дасягненняў выбітных асоб малой радзімы.

5.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;

змястоўнасць і аналітычны падыход;

даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;

культурна-асветніцкая дзейнасць;

папулярызацыйная і прапагандысцкая дзейнасць (інфармацыйная старонка на сайце ўстановы адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і г.д.).

5.5. Конкурсныя матэрыялы (у электронным выглядзе  і друкаваныя)  дасылаюцца на раённы этап да 31 жніўня 2019  года на адрас: г. Свіслач, вул. Гагарына,14/1. Кантактны тэлефон: 7-11-26 (дырэктар Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства)., e-mail: svisl.ctik@tut.by

6. Намінацыя «Постаці слаўныя краю майго» праводзіцца з сакавіка па лістапад 2019 года.

6.1.  У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

6.2. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататка, інтэрвью, эсэ), дзе распавядаецца пра адметных землякоў-сучаснікаў (важныя вехі жыццядзейнасці, дасягненні, справы на карысць вялікай і малой радзімы і г.д.).

6.3. Конкурс праводзіцца ў два этапа: раённы і рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праходзіць у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

6.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

6.5. Конкурсныя матэрыялы у электронным выглядзе дасылаюцца да 25 верасня на раённы этап на адрас: г. Свіслач, вул. Гагарына,14/1 (кантактны тэлефон: 7-11-26 (дырэктар Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства)., e-mail: svisl.ctik@tut.by ) і да 10 кастрычніка 2019 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а. Тэлефон/факс: 8 (017) 287 19 59.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.