Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 2 человека
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 3 человека
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 18 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 44 человека

Аб выніках правядзення  раеннага конкурсу фотаздымкаў “Пад крыламі анёлаў” першага этапу “Святыні зямлі Свіслацкай” раённага краязнаўчага праекта “Страчаная спадчына” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганару

Дата: 14 февраля в 13:22, Обновлено 15 сентября в 12:59

Аб выніках правядзення раеннага конкурсу фотаздымкаў

“Пад крыламі анёлаў” першага этапу “Святыні зямлі Свіслацкай”

раённага краязнаўчага праекта “Страчаная спадчына”

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

У адпаведнасці з планам работы ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства” з мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю з 10 верасня 2016 года па 20 студзеня 2017 года быў арганізаваны і праведзены конкурс  фотаздымкаў “Пад крыламі анёлаў” першага этапу “Святыні зямлі Свіслацкай” раённага краязнаўчага праекта “Страчаная спадчына” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Конкурс праводзіўся па двух намінацыях:

1. “Разбураная памяць” былі прадстаўлены фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь, якія ўжо не існуюць ці часткова разбураны.

2. “Душы маёй святло”- фотаздымкі праваслаўных і каталіцкіх святынь Свіслацкай зямлі.

Асноўнымі задачамі конкурсу фотаздымкаў з’яўляліся:

  • фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края;
  • прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
  • выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;
  • эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
  • выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
  • папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

У конкурсе прынялі удзел наступныя ўстановы адукацыі (Дадатак 1).

Не прынялі удзел у конкурсе:Гімназія №1 імя К.Каліноўскага, Вердаміцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Ханявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна. 

Кіраўнікам устаноў адукацыі Свіслацкага раёна звярнуць увагу на паслаблены кантроль удзелу ў раённых краязнаўчых конкурсах і прадастаўленні матэрыялу.

Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны  дыпломамі I, II, III ступені ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.