Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Куда отправить ребенка на летних каникулах? Какого мнения придерживаетесь вы, уважаемые родители?
Всего 3 человека
Голосование
Дорогой друг! Чем бы ты хотел(а) заняться в шестой школьный день?
Всего 5 человек
Голосование
Уважаемые родители, чем бы вы хотели, чтобы Ваш ребёнок занимался в шестой день недели?
Всего 10 человек
Голосование
Соблюдаете ли Вы ПДД?
Всего 25 человек
Голосование
Нравится ли Вам наш сайт?
Всего 50 человек

Аб выніках правядзення раённага этапа конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Дата: 24 ноября 2017 в 10:25, Обновлено 20 октября в 12:44

Аб выніках правядзення раённага

этапа конкурсу даследчых работ

“Тапаніміка роднага краю”

у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Згодна гадавога плана ДУА “Свіслацкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”  з мэтай пашырэння краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэння да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю; фарміравання ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

далучэння да духоўнай спадчыны краю, фарміравання каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі дагісторыі свайго краю; прывіцця цікаўнасці да малой радзімы праз тапанімічныя даследаванні рэгіёну; пашырэння і паглыблення інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў; стымулявання матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіцця даследчых навыкаў з 31 сакавіка па 25 верасня 2017 года быў арганізаваны і праведзены раённы этап конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у якім прынялі ўдзел 9 устаноў адукацыі Свіслацкага раёна (дадатак 1).

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:

«Гарады» (сталіца, гарады абласнога падпарадкавання);

«Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён у складзе горада»;

«Гарады раённага падпарадкавання»;

«Пасёлкі гарадскога тыпу»;

«Сельскія населеныя пункты».

Удзельнікі конкурсу праводзілі збор інфармацыі аб тапонімах населеных пунктаў; падбіралі і аналізіравалі навуковую, даведачную літаратуру, матэрыялы інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.; апытвалі  мясцовых жыхароў; даследавалі вытокі геаграфічных назваў мясцовасці; складалі картатэку, слоўнікі тапонімаў і г.д.

 На конкурс быў прадстаўлены справаздачны матэрыял, куды ўваходзілі  даследаванне айконімаў (назвы населеных пунктаў), урбонімаў (назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў), гадонімаў (назвы вуліц), гідронімаў (назвы водных аб’ектаў), мікратапонімаў (назвы невялікіх аб'ектаў,звычайна вядомыя толькі абмежаванаму колу людзей, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі) і г.д. населенага пункта і яго ваколіц. Разглядаўся тапанімічны комплекс населенага пункта з пазіцый прыналежнасці да геаграфічных назваў, часу і абумоўленасці ўзнікнення тапоніма, моўнай прыналежнасці, зместу, этымалогіі, вобласці распаўсюджвання і г.д.).

Даследчы матэрыял адлюстроўваў:

паходжанне геаграфічных назваў;

фактары фарміравання тапонімаў(лінгвістычныя, гістарычныя, этнічныя, прыродныя, афіцыйныя змены назваў);

народную і навуковую этымалогію геаграфічных назваў;

найбольш верагодныя версіі паходжання назваў;

трансфармацыю геаграфічных назваў у сувязі з гістарычным мінулым (развіццё і змены ў часе (калі адбываліся);

легенды, міфы, паданні, якія звязаны з аб’ектамі даследавання.

Пераможцы раённага этапу конкурса даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” былі ўзнагароджаны дыпломамі I,II,III ступені Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства.

Работы ДУА “Корнадзьскі дзіцячы сад-базавая школа” і ДУА “Дабравольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” былі накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.